З любоўю да роднай мовы

21.02.2020

    21 лютага  ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа» святкавалі Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень і вучні, і настаўнікі, і ўсе супрацоўнікі школы маглі дакрануцца да прыгожага беларускага слова, прымаючы ўдзел у дыктоўцы, прысвечанай Дню роднай  мовы.

Ва ўсіх класах школы прайшлі інфармацыйныя хвілінкі «З любоўю да роднай мовы».

На перапынках паміж  ўрокамі вучні мелі магчымасць праглядзець відэафільм «Мова родная мая», пазнаёміцца з цікавымі фактамі пра родную мову.

Але самымі цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі былі інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Размаўляем па-беларуску» для 9-х класаў і віктырына «Любіце, ведайце і шануйце родую мову» для вучняў 7-х класаў, падчас якіх вучні не толькі паказалі свае веды  роднай мовы, але і даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю беларускай мовы.