Знаёмства са святынямі Клецкай зямлі

13.12.2024

Удзельнікі сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы 13.12.2024 пазнаёміліся са святынямі Клецкай зямлі. На гэты раз ў паломніцтва адправіліся вучні ДУА “Сярэдняяя школа № 1 г. Нясвіжа” Аляксандра Бохан, Настасся Дашко, Мілана Раўгейша, Уладзіслаў Трусевіч, Арсеній Стрыеўскі, Сяргей Сасім, Данііл Пачабут. Паломніцтва пачалося з наведвання храма Уваскрашэння Хрыстова, які месціцца ў цэнтры Клецка. Нясвіжскія паломнікі прынялі ўдзел у святочнай літургіі. 13 снежня адзначаецца Дзень памяцi святога апостала Андрэя Першапакліканага. Падчас пропаведзі настаяцель храма, благачынны Клецкай царкоўнай акругі іерэй Андрэй Еўшаль, расказаў аб жыцці гэтага святога і яго подзвігу ў імя веры.

поделиться в: