Экскурсія ў літаратурны музей К.Чорнага ў в. Цімкавічах Капыльскага раёна

02.02.2024

Вучні 6 В класа наведалі літаратурны музей К.Чорнага ў в. Цімкавічы Капыльскага раёна. У Цімкавічах прайшло дзяцінства і юнацтва будучага пісьменніка. Тут ён скончыў двухкласнае вучылішча, працаваў у аддзеле народнай асветы і настаўнічаў. У залах музея вучні змаглі ўбачыць асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, фотаздымкі з сямейнага альбома, яго рукапісы і кнігі на розных мовах свету, прачытаць радкі з дзённіка, а таксама пачуць, як гучыць патэфон.
Час у музеі правялі прыемна і з карысцю.